Выйшла аўдыякніга Марыі Мартысевіч пра 2000-я


Выдавецтва Audiobooks.by апублікавала аўдыякнігу «Калготкі» Марыі Мартысевіч. Аўтабіяграфічная проза пра 2000-я не выходзіла кнігай і цяпер даступная толькі ў гукавым фармаце.

У кнізе слухачы знойдуць настальгію па лямпавым сеціве 2000-х у непаўторным стылі Марыі Мартысевіч. Сярод герояў тут Уладзімір Арлоў ды Уладзімір Пугач, Таццяна Заміроўская ды Ева Вежнавец і многія іншыя.

«Калготкі» (дакладней, Calgotki, як выяўлена на вокладцы) — тонкая кніга пра жаночыя радасці. Складаныя дачыненні з самаацэнкай, якая не хоча падымацца, сямейны фемінізм, захапляльныя літаратурныя прыгоды і сэкс. Усё гэта востра і з гумарам (чытаць «сарказмам») Марыі Мартысевіч.

Кніга змяшчае ненарматыўную лексіку. Рэкамендуецца для праслухоўвання асобам, старэйшым за 18 гадоў.

Купіць кнігу можна на лічбавых пляцоўках: Kobo (працуе ў Беларусі), Google Play Books, Apple Books.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў