Кастрычніцкая “Літаратурная Беларусь”: пампуй і чытай


Выйшаў кастрычніцкі нумар штомесячніка «Літаратурная Беларусь», у якім чытачы знойдуць новыя вершы Аксаны Спрынчан, прозу Паўла Ляхновіча і Вадзіма Жылко, даследаванне Леаніда Лаўрэша і шмат што яшчэ цікавага.

Прапануем азнаёміцца са зместам выпуску:

ЗГАДКІ: «Клякса» Генадзя МІШЧУКА

НАРЫС: заканчэнне даследавання Леаніда ЛАЎРЭША «Страчаная цывілізацыя»

ПРОЗА: апавяданні Людмілы АНДЗІЛЕЎКА

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Аксаны СПРЫНЧАН «Трускалкавы дыван»

ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Паўла ЛЯХНОВІЧА «Іспанскі сорам»

АБРАЗКІ: «Проздумы-2, або Пажывем — пабачым» Вадзіма ЖЫЛКО

ЗАПІСЫ: старонкі аповесці Алеся МІСУНЫ «Крыўда»

ФОРУМ: гісторыя аўтаркі песні «Ах, Одесса, жемчужина у моря...»

СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць тут: «Літаратурная Беларусь», № 10, 2025
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў