Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — перадзаказ


Дызайнерка і фатографка Кася Паласатка анансавала выхад кнігі з фотаздымкамі Беларусі 2020–2025 гадоў. Фотаальбом з назвай «Belarus» можна перадзамовіць проста цяпер праз сайт Kolerbooks.com з дастаўкай у розныя краіны свету.

«...Новага матэрыялу назбіралася вельмі шмат. Штосьці выходзіла ў якасці паштовак, штосьці вы бачылі ў маім інстаграме», — дзеліцца навіной аўтарка ў сацсетках і дадае, што ўсе, хто купляе кнігу наперад, спрыяе хутчэйшаму яе выхаду з друку. Перадзамовы прымаюцца да 10 лістапада, пасля кошт кнігі будзе вышэйшым.

Фармат фотаальбома «Belarus» — 17×24 см. Вокладка з тканіны, супервокладка з паўпразрыстай паперы ад GF Smith. 224 старонкі. Час выхаду кнігі — зіма 2025/2026.

Па пытаннях дастаўкі можна пісаць на kolerbooks@gmail.com, па іншых пытаннях — на агульную пошту kolerbooksinfo@gmail.com

Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў