Рыхтуецца да выдання брытанскі бэстсэллер Адама Кея


Ініцыятыва «Кніжны вырай», якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк «Трымайся, Трусік!», абвесціла пра новыя планы. Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея «Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body».

Прадстаўнікі «Кніжнага выраю» расказалі, што праца над перакладам «Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body» ужо ідзе поўным ходам, а правы на выданне беларускай версіі набытыя ў выдавецтва Penguin Publisher. 


Адам Кей — брытанскі пісьменнік, былы лекар і гумарыст, які пераўварае складаныя тэмы ў лёгкія і захапляльныя гісторыі. Ягоныя кнігі, заснаваныя на досведзе працы ў шпіталі, неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды як найлепшы нон-фікшн.


Загалоўнае фота — psychologies.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў