Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад зборніка вершаў паэткі, аўтаркі песень, спявачкі Дар’і Кадамскай «Букет стихов». Проста цяпер адкрытая перадзамова на выданне па папярэдняй аплаце.
Наклад кнігі плануецца сціплы — 50 асобнікаў. Пакрокавую інструкцыю, як перадзамовіць кнігу з аплатай праз АРІП можна знайсці на сайце выдавецтва
Kniger.by.
Паслухаць адну з музычных прац
Дар’і Кадамскай з гуртом «Бабэобі» можна
тут.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў