У доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава трапілі кнігі Kamunikat.org


Журы прэміі Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года. 

У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга, тры з іх выдадзены Фондам Kamunikat.org.  У доўгім спісе - 20 намінантаў.

Артур Вакараў — вокладка кнігі «Бліндаж. Афганец» Васіля Быкава (Kamunikat.org, 2024).

Настасся Пазняк — вокладка кнігі «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» Дж. Р. Р. Толкіна (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024).

Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Коля Суліма, Зміцер Брушко — вокладка кнігі «Велосипедная улица, 51» Колі Сулімы (Мяне няма, 2024).

Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024).

Ганна Каспяровіч, пры ўдзеле выдавецтва «Gutenberg Publisher» — вокладка кнігі «Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры» Андрэя Хадановіча (Gutenberg Publisher, 2024).

Маша Мароз, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024).

Артур Вакараў — вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024).

Артур Вакараў — вокладка кнігі «Забіць упалмінзага» Змітра Бартосіка (Kamunikat.org, 2024).

Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024).

Аляксандр Лубінаў, Ліяна Шыпшыноўска — вокладка кнігі «Казка пра прынцэсу, цмока і паветраны шар» Аляксандра Лубінава (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна).

Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Марсіянін» Эндзі Ўіра (Gutenberg Publisher, 2024).

Ігар Юхневіч, Маша Мароз — вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024).

Ала Пігальская — вокладка кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы (Alena Kazlova, 2024).

Юры Таўбкін, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» Алеся Белага (Gutenberg Publisher, 2024).

Любоў Субат, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Соня, стой» Сашы Гук (Gutenberg Publisher, 2024).

Воля Кузьміч — вокладка кнігі «Стукі-грукі — што за гукі: Вершы пра інструменты» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2024).

Марыя Платонава — вокладка кнігі «Хрушч» Яна Бжэхвы (Gutenberg Publisher, 2024).

Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак — вокладка кнігі «чорны лес» тоні лашдэн (Мяне Няма, 2024).

Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт — вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024). 

Karolina Pietrzyk, Tobias Wenig — вокладка кнігі «Descent into the Marsh» Лесі Пчолкі (самвыд, 2024).


Для таго, каб трапіць у спіс, вокладкі мусілі адпавядаць патрабаванням статута прэміі. Беларускай кнігай лічыцца тая, што адпавядае як мінімум двум з чатырох крытэрыяў:

выдадзена ў беларускім выдавецтве;
напісана беларускім аўтарам;
напісана па-беларуску;
змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.

У выпадку спрэчак рашэнне аб допуску прымаецца большасцю галасоў журы.

Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

За апошнія гады прэмія адзначыла шэраг таленавітых дызайнераў:

У 2022 годзе ўзнагароду атрымаў Анатоль Лазар за вокладку кнігі «(Не)расстраляныя».
Пераможцамі ў 2023 годзе сталі Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu».
У 2024 годзе «Анёла» атрымалі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку да паэтычнай кнігі Насты Кудасавай «Побач».

Абвяшчэнне пераможцы 2025 года адбудзецца ўжо ў кастрычніку. Сачыце за навінамі, наперадзе шмат цікавага!

Фота Беларускі ПЭН
Крыніца: Камунікат