У серыі паэтычных кніг, якія друкуе Дзмітрый Строцаў у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, выйшаў зборнік паэта, перакладчыка, арганізатара «Фэста аднаго верша» Георгія Барташа «P. O. V.»
Гэта другая кніга вершаў аўтара, так у 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выходзіў зборнік «Ботиночки».
У падрыхтоўцы выдання дапамагалі Марыя Мартысевіч і Дзяніс Кандрацьеў.
Праз нейкі час кнігу «P. O. V.» Георгія Барташа можна будзе замовіць праз
афіцыйны сайт выдавецтва.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў