Югася Каляда – эфір з фіналісткай прэміі Гедройця на Еўрарадыё


Працягваецца знаёмства з фіналісткамі і фіналістамі прэміі імя Ежы Гедройця ў спецпраекце Еўрарадыё.

29 верасня госцяй з’яўляецца пісьменніца і паэтка Югася Каляда, якая ўвайшла ў шорт-ліст прэміі з кнігай «Перамена месцаў» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).

Глядзець трансляцыю можна на ютуб-канале Беларускага ПЭНа або на канале Еўрарадыё.


Кароткі спіс прэміі Гедройця можна ўбачыць ТУТ

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. 

Арганізатары спадарожных падзей: Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб. 

Партнёры цырымоніі: выдавецтва аўдыякніг Audiobook by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production. 

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Фота: Таццяна Ўласенка.
Відэа: Беларускі ПЭН/Еўрарадыё
Крыніца: Kamunikat.org