У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэзіі Віктара Жыбуля ў перакладзе на нямецкую мову. Зборнік называецца «Muränenröhrling», што па-беларуску можна перадаць як «Мурэна-грыб».
Пераклады зрабіў
Томас Вайлер, вядомы сярод іншага як перакладчык
«Сабак Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. Ілюстрацыю да кнігі намаляваў сын аўтара
Кастусь Жыбуль.
«Цудоўна, што кніга выходзіць у Берліне падчас працы тут Кангрэсу даследчыкаў Беларусі. У мяне будзе магчымасць гарачыя асобнікі перадаць у рукі аўтарам, якія звычайна жывуць далёка», — дзеліцца навіной выдавец Дзмітры Строцаў.
Летась у берлінскім выдавецтве
hochroth Minsk выходзіла
кніга новых вершаў
Віктара Жыбуля з назвай
«Аранжавае».
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў