У выдавецтве Рамана Цымберава выходзіць новая кніга полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву «Контуры душы».
Згодна з анатацыяй, у новай кнізе «аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніць
яго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў».
Навінку ўжо можна замовіць праз сайт
Kniger.by, а неўзабаве і ў стацыянарнай краме ў Менску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў. Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў