Хадановіч: Сяргей Пясецкі належыць і польскай, і беларускай культуры


29 верасня у Варшаве адбудзецца ўрачыстая цырымонія перапахавання Сяргея Пясецкага — пісьменніка, удзельніка вайны, афіцэра выведкі, жаўнера Арміі Краёвай.

Беларускі паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч падкрэслівае, што Пясецкі — гэта постаць памежжа, якая належыць адразу дзвюм культурам:

- Пясецкі — найперш пісьменнік, кандыдат на Нобелеўскую ўзнагароду, класік, безумоўна, польскай літаратуры, бо мова робіць перш за ўсё прыналежнасць да той ці іншай культуры. Але ён належыць нам настолькі ж, наколькі і палякам. Ён належыць некалькім культурам.

Цырымонія перахавання пісьменніка Сяргея Пясецкага пачнецца а 12-й у Катэдры Войска Польскага (ul. Długa 13/15). Пасля набажэнства прах пісьменніка будзе перанесены на Вайсковыя могілкі на Павонзках.

Цалкам гутарка — у далучаным гукавым файле!

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя