Тры вокладкі кніг ад Камуніката намінаныя да прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год


Прэмія за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвяшчае поўны спіс намінантаў 2024 года. 

У спісе тры вокладкі кніг выдадзеных Фондам Kamunikat.org. Увагу журы звярнулі вокладкі да кніг Васіля Быкава «Бліндаж. Афганец»Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» і Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага». Усе вокладкі падрыхтаваў Артур Вакараў.

Сёлета журы дапусціла да ўдзелу 41 кнігу (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам), што сведчыць пра высокі ўзровень і разнастайнасць беларускага кніжнага дызайну.

Артур Вакараў — вокладка кнігі «Бліндаж. Афганец» Васіля Быкава (Kamunikat.org, 2024)

Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Былы сын» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher, 2024)

Настасся Пазняк — вокладка кнігі «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» Дж. Р. Р. Толкіна (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)

Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак — вокладка кнігі «Варшава» Уладзіміра Казлова (Мяне Няма, 2024)

Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Коля Суліма, Зміцер Брушко — вокладка кнігі «Велосипедная улица, 51» Колі Сулімы (Мяне няма, 2024)

Тацяна Шустава — вокладка кнігі «Вольнеры. Бясконцы дзень» Валера Гапеева (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)

Андрэй Пакроўскі, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Гіброіды» Сяргея Прылуцкага (Мяне Няма, 2024)

Ганна Каспяровіч, пры ўдзеле выдавецтва «Gutenberg Publisher» — вокладка кнігі «Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры» Андрэя Хадановіча (Gutenberg Publisher, 2024)

Маша Мароз, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Доўгая дарога дамоў» Машы Мароз, Валерыя Мароза, Ігара Бабкова, Ганны Карпенкі (самвыд, 2024)

Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Д’ябал з сёмага класа» Карнэля Макушыньскага (Gutenberg Publisher, 2024)

Артур Вакараў — вокладка кнігі «Жаўнеры БНР» Алега Латышонка (Kamunikat.org, 2024)

Артур Вакараў — вокладка кнігі «Забіць упалмінзага» Змітра Бартосіка (Kamunikat.org, 2024)

Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Залатое» Наталкі Кучмель (Пфляўмбаўм, 2024)

Мечыслаў Ян Супрон — вокладка кнігі «Залатое зерне» Мечыслава Яна Супрона (Gutenberg Publisher, 2024)

Дзяніс Мацеша — вокладка кнігі «Ілюзія» Дзяніса Мацешы (Энцыклапедыкс, 2024)

Лявон Вольскі — вокладка кнігі «Капітан Лятучая Рыба» Альгерда Бахарэвіча (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)

Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Кнігі Якуба» Вольгі Такарчук (Пфляўмбаўм, 2024)

Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі (Gutenberg Publisher, 2024) 

Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Марсіянін» Эндзі Ўіра (Gutenberg Publisher, 2024)

Ігар Юхневіч, Маша Мароз — вокладка кнігі «Мое баба — діректор морга» Голі з Ополя (самвыд, 2024)

Яна Івашчанка — вокладка кнігі «Незваротнасць: кніга прозы» Платона Станкевіча (Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, 2024)

Яна Івашчанка, Зміцер Шыла — вокладка кнігі «Непрамо(ў)ленае» Анатоля Івашчанкі (Skaryna Press, 2024)

Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Ніхто не чакае» Машы Калекі (Gutenberg Publisher, 2024)

Аляксандр Лубінаў, Ліяна Шыпшыноўска — вокладка кнігі «Казка пра прынцэсу, цмока і паветраны шар» Аляксандра Лубінава (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна)

Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Перамена месцаў» Югасі Каляды (Пфляўмбаўм, 2024)

Андрэй Бандарэнка — вокладкі серыі кніг «Польская класіка для беларускага чытача»: «Чалавек шматпавярховы» Чэслава Мілаша; «Яшчэ адзін дзень жыцця» Рышарда Капусцінскага; «Лялька» Баляслава Пруса (Gutenberg Publisher, 2024)

Ала Пігальская — вокладка кнігі «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы (Alena Kazlova, 2024)

Тацяна Шустава — вокладка кнігі «Самасейкі» Дамінікі Словік (Andrei Yanushkevich Publishing, 2024)

Юры Таўбкін, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» Алеся Белага (Gutenberg Publisher, 2024)

Любоў Субат, Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Соня, стой» Сашы Гук (Gutenberg Publisher, 2024)

Воля Кузьміч — вокладка кнігі «Стукі-грукі — што за гукі: Вершы пра інструменты» Андрэя Скурко (Gutenberg Publisher, 2024)

Андрэй Бандарэнка — вокладка кнігі «Украінская ноч» Марсі Шор (Gutenberg Publisher, 2024)

Марыя Платонава — вокладка кнігі «Хрушч» Яна Бжэхвы (Gutenberg Publisher, 2024)

Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «Чароўны час» Гедрэ Казлаўскайтэ (Пфляўмбаўм, 2024)

Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак — вокладка кнігі «чорны лес» тоні лашдэн (Мяне Няма, 2024) 

Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак, Верна Харт — вокладка кнігі «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» Таццяны Заміроўскай (Мяне Няма, 2024)

Надзея Леановіч, Віталь Катовіч — вокладка кнігі «Як гавораць беларусы» Вадзіма Шклярыка (Тэхналогія, 2024)

Анастасія Вішнякова — вокладка кнігі «як я была малалеткай» Віргініі Кульвінскайтэ (Пфляўмбаўм, 2024)

Karolina Pietrzyk, Tobias Wenig — вокладка кнігі «Descent into the Marsh» Лесі Пчолкі (самвыд, 2024)


Ацэньваючы працы, пададзеныя на сёлетнюю прэмію, дызайнер і сябра журы Анатоль Лазар падзяліўся сваімі ўражаннямі:

«Разумею, што дасланыя на прэмію работы не прэтэндуюць на аб’ектыўны зрэз навінак і тэндэнцый у афармленні кніг. Кніжны рынак сёння саступае лічбавай індустрыі спажывання, а беларускі кніжны рынак да ўсяго яшчэ і моцна падзелены на дзве Беларусі, якія суіснуюць амаль паралельна...

Парадавалі навічкі. Часам смелыя, часам смешныя. Паверце, было б сумна разглядаць поўны спіс дасланых работ без такіх во наіўных і мілых пачаткоўцаў.

Але ж пераважная большасць — гэта вельмі добрыя прафесійныя работы, якія ўпэўнена пачуваюцца на кніжных паліцах і вынікамі продажаў якіх безумоўна задаволены аддзелы продажаў выдавецтваў. Стабільныя і класныя работы некаторых дызайнераў можна досыць хутка пазнаць, нават не заглядаючы ў „тытры“. Добры і якасны дызайн, які прыемна бачыць на паліцах любой кнігарні.

А цяпер самае яркае. Сярод заяўленых работ былі такія, што адразу прыцягвалі ўвагу сваім вельмі прадуманым выкананнем і досыць смелымі рашэннямі. І гэтыя дызайны „зрабілі“ сёлетнюю прэмію. Тыпаграфіка vs ілюстрацыйнасць, класіка vs нечаканасць. Кнігі без карэньчыка (вось прама пераплёт ззяе), кнігі, дзе назва некуды збягае, і нават вокладкі без назвы...

Асабіста мае найлепшыя ацэнкі здабылі работы, дзе дызайнеры і мастакі падышлі да афармлення сваіх выданняў не як да дызайну выключна вокладак, а як да цэласных мастацкіх праектаў. Вельмі раю, нават настойваю: калі вы пабачыце кароткі спіс прэміі і задасцеся пытаннем: „А што там гэтае журы сабе думала?“, дык рабіце свае высновы толькі з жывых выданнях. Знайдзіце магчымасць атрымаць гэтыя кнігі, узяць іх у рукі, пакруціць і пагартаць. І прачытаць, вядома. І тады ўсё стане на свае месцы».

Пра крытэрыі адбору

Для таго, каб трапіць у спіс, вокладкі мусілі адпавядаць патрабаванням статута прэміі. Беларускай кнігай лічыцца тая, што адпавядае як мінімум двум з чатырох крытэрыяў:

выдадзена ў беларускім выдавецтве;
напісана беларускім аўтарам;
напісана па-беларуску;
змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.
У выпадку спрэчак рашэнне аб допуску прымаецца большасцю галасоў журы.

Пра прэмію 

Прэмія носіць імя выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

За апошнія гады прэмія адзначыла шэраг таленавітых дызайнераў:

У 2022 годзе ўзнагароду атрымаў Анатоль Лазар за вокладку кнігі «(Не)расстраляныя».
Пераможцамі ў 2023 годзе сталі Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі «Людзі Лесу / Ludzi Lesu».
У 2024 годзе «Анёла» атрымалі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку да паэтычнай кнігі Насты Кудасавай «Побач».

Абвяшчэнне пераможцы 2025 года адбудзецца ўжо гэтай восенню. Сачыце за навінамі, наперадзе шмат цікавага!
Крыніца: Беларускі ПЭН, Камунікат