У Маргарыты Аляшкевіч выйшла новая кніга вершаў


У выдавецтва hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — зборнік паэткі Маргарыты Аляшкевіч «Нескладова і троху лацінкай».

Паводле анатацыі, другая кніга вершаў Маргарыты Аляшкевіч — гэта апошнія пяць гадоў беларускага жыцця, падгледжаныя паэткай са сваёй званіцы.

«Некалькі гадоў таму я дапамагаў Рыце збіраць яе першы паэтычны зборнік і зараз рады ўдзельнічаць у падрыхтоўцы яе другой кнігі паэзіі — ужо ў якасці выдаўца», — напісаў з нагоды выхаду навінкі Дзмітры Строцаў.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў