У новы літаратурны сезон — з “Апострафам”


Рэдакцыя літаратурнага альманаха «Апостраф» і фонд «Камунікат» (Беласток) звяртаюцца да беларускіх аўтараў і аўтарак з прапановай дасылаць свае творы.

«Апостраф» друкуе найлепшую сучасную прозу, паэзію, эсэістыку, пераклады, літаратурную крытыку, тэксты пра гісторыю ды мастацтва Беларусі і не толькі. На цяперашні момант выйшла тры выпускі альманаха, рыхтуецца да друку чацверты. 

Галоўнае патрабаванне да твораў — іх мастацкая якасць.

Тэксты можна дасылаць на адрас bellit.info@gmail.com.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў