45 гадоў «Майстроўні» і прэзентацыя аднайменнага выдання ў Вільні


«Майстроўня» — моладзевае творчае згуртаваньне, заснаванае напрыкацы 70-х — пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, мэтай якога было адраджэньне ў гарадскім асяроддзі беларускай народнай абраднасьці і сьвятаў. 

Удзельнікі згуртаваньня вывучалі народныя песьні, ладзілі сьвяты Калядаў, гуканьня вясны і Купальля ў Менску, Заслаўі, Вязынцы, праводзілі дабрачынныя акцыі, выступалі зь канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі... Пра тое як з калядаваньня нарадзілася беларуская незалежнасьць раскажа падчас сустрэчы ў Вільні спадар Сяргей Дубавец — аўтар кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». У сустрэчы прымуць удзел таксама іншыя заснавальнікі «Майстроўні» — спадары Вінцук Вячорка і Сяргей Харэўскі.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кнігу, у якой апавядаецца гісторыя пра чароўныя пачаткі «Майстроўні» і ейных заснавальнікаў... Пяцьдзесят чалавек, лёсам якіх стала незалежнасьць нашай краіны.

Будуць прадстаўлены таксама іншыя выданні ад Камуніката!

Krama + tvorčaja prastora KROPKA 
Savičiaus g. 6, Vilnius

Калі: 5 верасня ў 18:00.

Уваход вольны.
Крыніца: Kamunikat