Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока


Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што ў друк аддадзенае новае выданне — анталогія паэзіі нямецкага барока «Калі свет ашалеў...». Асноўным перакладчыкам выступіў паліглот Лявон Баршчэўскі.

У зборніку змешчаныя вершы вядомых паэтаў барока, якія жылі ў васямнаццатым стагоддзі і пісалі на нямецкай мове — Г. Р. Вэкерліна, М. Опіца, Ф. фон Логау, П. Флемінга, А. Грыфіуса, К. Гофмана фон Грэйфэнберг у перакладзе Лявона Баршчэўскага. У адмысловым дадатку падаюцца два пераклады вершаваных твораў Г. Я. К. фон Грымэльсгаўзэна са спадчыны Васіля Сёмухі.

Грунтоўную прадмову, якая ўводзіць чытача ў свет паэзіі нямецкага барока, напісала прафесарка БДУ Галіна Сініла.


Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў