Жнівеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” з'явіўся ў вольным доступе


У свежым жнівеньскім нумары «Літаратурнай Беларусі» чытачы знойдуць паэзію Васіля Дэбіша, прозу Міхася Зізюка і Віктара Варанца, успаміны і развагі Людмілы Андзілеўкі пра Анатоля Сыса ды многае іншае.

Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску:

ПАМЯЦЬ: артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА «Паэт і журналіст Уладзімір ШУРПА»
АСОБА: эсэ Людмілы АНДЗІЛЕЎКА «Насоўка Анатоля СЫСА»
АБРАЗКІ: нататкі Лявона ВАЛАСЮКА «Белыя адзенні»
ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Выгадная прапанова»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ДЭБІША «Матулін крок»
ЧЫТАЛЬНЯ: раздзелы з новага рамана-ўтопіі Міхася ЗІЗЮКА «Рэінкарнацыя»
ПРОЗА: апавяданне-быль Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА «Сымонка-верхалаз»
ПОВЯЗЬ: літаратуразнаўчыя развагі Алеся АКУЛІЧА «Формула супраціўлення. Па старонках прозы Юркі ВІЦЬБІЧА»
ГІСТОРЫІ: артыкул Андрэя ЦУНСКАГА «Стэндаль: драгун — інтэндант — класік»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць нумар «Літаратурнай Беларусі» можна ТУТ.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў