Анціпаў выдае зборнік апавяданняў — перадзамова


Выдавецтва «Лысы чэрап» адкрывае перадзамову на новую кнігу — «Дача. Рассказы 2008–2021» Паўла Анціпава. Адметнасць схемы, паводле якой працуе выдавецтва, палягае ў тым, што будзе выдадзена столькі кніг, колькі будзе атрымана замоваў. Адпаведна памер накладу вызначаюць патэнцыйныя чытачы.

«Апавяданні смешныя і разумныя, як і ўся проза гэтага аўтара. Мы прапанавалі назву „Говна не пью“, але гэта гучала як спойлер. Перадзамова трывае як заўсёды тыдзень, потым кніга паедзе ў друкарню разам з „Квіртам“ Славы Прэснякова, які таксама не позна замовіць, дарэчы як і астатнія нашы кніжкі», — пішуць у выдавецтве. 

Гэта ўжо пятая кніга Паўла Анціпава, рэдактара праекту «Літрадыё», аднаго з заснавальнікаў выдавецтва «Мяне Няма». Летась пабачыла свет ягоная постфікшн аповесць «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать».

Замовіць кнігу апавяданняў Паўла Анціпава можна праз платформу Ko-fi.com на старонцы выдавецтва «Лысы чэрап».
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў