Таемная інаўгурацыя: ці дадае яна легітымнасці Лукашэнку?


Раніцай 23 верасня ў рэжыме “жэстачайшай” сакрэтнасці Аляксандр Лукашэнка правёў інаўгурацыю.

Прычым сакрэтнасць была такой, што нават намёку на правядзенне ўрачыстай працэдуры ў гэты дзень не выйшла за межы вузкага кола запрошаных на дадзенае мерапрыемства.

Чаму інаўгурацыю вырашана было праводзіць у рэжыме сакрэтнасці? Што новы статус Лукашэнкі мяняе як для беларусаў, так і для міжнароднай супольнасці? Якіх дзеянняў цяпер варта чакаць ад улады ў дачыненні да сваіх апанентаў і нязгодных на вуліцах?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч.




Крыніца: Еўрарадыё