Купалаўцы пакажуць спектаклі паводле Бахарэвіча, Знака і не толькі


Тэатральная група «Вольныя Купалаўцы», якая працуе ў эміграцыі і працягвае традыцыі менскага тэатра імя Янкі Купалы, падзялілася рэпертуарам на верасень і кастрычнік у Варшаве. З чатырох спектакляў 3 — паводле твораў беларускіх аўтараў і аўтарак.

2, 3 верасня — спектакль «ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ», паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», які сёлета быў уганараваны прэстыжнай Ляпцыгскай кніжнай прэміяй еўрапейскага паразумення.

24 верасня — трапяткі і тонкі прэм’ерны спектакль «ВАЛІЗКА» паводле п’есы вядомай польскай драматургіні Малгажаты Сікорскай-Мішчук.

1, 2 кастрычніка — спектакль «ЭКСТРЭМІСТЫ» паводле дэбютнай п’есы паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай, заснаванай на лёсах палітвязняў.

22 кастрычніка — спектакль «ЗЭКАМЕРОН» паводле кнігі адваката і літаратара, палітвязня Максіма Знака, якую ён напісаў напачатку свайго зняволення.


Усе спектаклі адбудуцца на сцэне «Przodownik» Драматычнага тэатра ў Варшаве. Квіткі можна набыць проста цяпер па спасылцы Linktr.ee/kupalaucy.

Купалаўцы абяцаюць, што неўзабаве мае з’явіцца інфармацыя пра гастролі ў іншыя гарады.

Паказы ў Варшаве адбываюцца пры фінансавай падтрымцы мэрыі горада Варшава (праграма «Культура Варшавы — справы, праекты, падзеі»).
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў