Валерый Астрынскі: шчырасць, эмпатыя, давер — у гэтым уся мая ідэя


У эфіры Еўрарадыё — адзін з арганізатараў беларускага кэмпу на фэсце Burning Man, прадпрымальнік Валерый Астрынскі.

Мы як нацыя і як этнас сёння ізноў апынуліся ў сітуацыі, у якую мы траплялі ўжо не аднойчы — неабходнасць перажыць чарговую навалу, выжыць у ёй і захавацца. І ў гэтай гістарычнай сітуацыі мы мусім будаваць вакол сябе свае ўласныя міні-Беларусі. Каб потым, калі сітуацыя зменіцца, мы маглі аб’яднаць гэтыя свае міні-Беларусі ў адну сапраўдныю і вялікую Беларусь. І гэта абавязкова здарыцца, перакананы Валерый Астрынскі.

Пра тое, якое значэнне для нас мае захаванне Беларусі ў сабе і якім чынам мы здолеем збудаваць сваю Беларусь з нашых уласных міні-Беларусей, мы і разважаем у праграме «Ідэя Х» з Валерыем Астрынскім.




Крыніца: Еўрарадыё