Стала вядома, хто перамог у конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”


Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праводзіць конкурс рукапісаў «Шуфлядка», абвясціла пераможцаў трэцяга сезону. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: «Дзіцячая і падлеткавая кніга», «Нон-фікш і дакументальная проза» і «Масавыя жанры».

Такім чынам, пераможцамі «Шуфлядкі» 2025 году сталі:

Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»

Юрый Мамчыц «Год чараўніцтва»
За стварэнне казачнага свету, небанальнасць сюжэту, нечаканы фінал і прадуманую кампазіцыю.

Намінацыя «Нон-фікшн»

Алесь Яфімаў «Лімінальнасць»
За спробу знайсці і асэнсаваць сябе ў гісторыі Беларусі на мяжы стагоддзяў.

Намінацыя «Масавыя жанры»

Сіняя Пушча (псеўданім) «Матылькі» і «Пагарэлец»
За сэнсоўнае мастацкае выказванне ў падтрымку разнастайнасці свету і ўменне стварыць гарманічны сюжэт.

Экспертнае журы прызнала гэтыя творы арганічна звязанымі і рэкамендавала выдаць абодва адной кнігай.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне будзе адбывацца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Таксама арганізатары конкурсу дзеляцца вынікамі чытацкага галасавання, якое прайшло ў двух намінацыях:

Намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»: Алеся Казка «Серпікі і таямніцы выкрадання»


Намінацыя «Масавыя жанры»: Сіняя Пушча «Матылькі»

Пераможцы чытацкага галасавання атрымаюць магчымасць выдаць свой тэкст электронным выданнем (на ўмовах тэндару). З улікам сітуацыі перамогі Сіняй Пушчы ў двух галасаваннях, Аргкамітэт абмяркуе з аўтарам(-кай) найлепшы варыянт для тэндара рукапісаў.

Bellit. info далучаецца да віншаванняў пераможцам!
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў