Камунікат на Фестывалі ТУТАКА


Камунікат рыхтуецца да Festiwal TUTAKA || Фестываль TUTAKA, які ўжо ад 10 ліпеня будзе праходзіць ва ўрочышчы Барык непадалёк Гарадка на Падляшшы!

Па-першае *
Пятніца, субота, нядзеля 11, 12, 13 ліпеня
11.00 - 21:00
Цягам усяго фэсту ў Барыку будзе працаваць кніжны кірмаш ад Kamunikat.org, дзе вы зможаце папоўніць свае хатнія бібліятэкі свежымі выданнямі Фонду.

Па-другое **
Камунікат правядзе шэраг прэзентацыяў сваіх кніг:
Пятніца, 11 ліпеня
12.00, сцэна Białystok music club
Севярын Квяткоўскі прадставіць сваю кнігу фрашак «Мы ідзём на марш».
Пятніца, 11 ліпеня
12.30, сцэна Białystok music club
Сумесная прэзентацыя Фонду Kamunikat.org і Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku/Цэнтр беларускай культуры кнігі Ларысы Геніюш “Птушкі бяз гнёздаў. Успаміны”. Кніга была выдадзена на беларускай і польскай мовах.
Субота, 12 ліпеня
11.30, сцэна Białystok music club
Бартосік Зьміцер прывязе дзве кнігі — «Быў у пана верабейка гаварушчы» і «Забіць упалмінзага».
Субота, 12 ліпеня
12.00, сцэна Białystok music club
Уладзімір Арлоў выступіць з кнігай «Імёны Свабоды» і распавядзе пра новыя праекты.

Па-трэцяе ***
Пятніца, 11 ліпеня
14:20 - 15:50, сцэна “Тамака”
Кіраўнік Фанду Kamunikat.org Jarosław Iwaniuk прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі пад назвай "Я з Падляшша, я беларус?" — Як сябе вызначаюць беларусы ў Польшчы. Розныя пакаленні, розныя гісторыі, адны карані. Што сёння значыць быць беларусам з Падляшша?” Вядучая: намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры Ilo Karpiuk. У дыскусіі прымуць таксама ўдзел гісторык праф. Алег Латышонак і журналіст Mikola Vauraniuk.

Па-чацвёртае ****
Нядзеля, 13 ліпеня
16.40-17.40
25 гадоў Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org — прэзентацыя
Вось ужо чвэрць стагоддзя Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org нястомна працуе дзеля захавання і распаўсюду беларускай культуры і думкі. І мае ў гэтым пэўны плён.
13 ліпеня, у нядзелю, стваральнік бібліятэкі і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Jarosław Iwaniuk на сустрэчы з вамі распавядзе:
* як пачынаўся Kamunikat.org;
* як за 25 гадоў змянялася і расла бібліятэка;
* як выглядае праект сёння і чаго чакаць ад яго далей.

Апроч таго, цягам усяго фэсту на Барыку будзе працаваць кніжны кірмаш ад Kamunikat.org, дзе вы зможаце папоўніць свае хатнія бібліятэкі свежымі выданнямі Фонду.
 10–13 ліпеня 2025
 Барык каля Гарадка, Падляшскае ваяводства

Крыніца: Kamunikat.org