Вольга Гардзейчык-Мазярска пра Асвету і Прыгажосць як сваю нацыянальную ідэю


Еўрарадыё запрасіла ў свой эфір актывістку беларускай дыяспары, арганізатарку «Купалля» ў Варшаве, заснавальніцу Беларускага хору ў Варшаве і тэатральнай групы «Купалінка» Вольгу Гардзейчык-Мазярску.

У нас шмат годных людзей, якія маглі б стаць галасамі нацыі, непісанымі аўтарытэтамі для ўсіх, але чамусці сёння ў беларускага грамадства такіх аўтарытэтаў няма. І ў гэтым вялікая праблема, нават бяда. Толькі не трэба казаць, што нацыя не выказвае патрэбы мець такіх аўтарытэтаў, але гэта і не справа нацыі. Справа нацыі ў тым, каб ўтвараць своеасаблівую раку, якая нас нясе, а ўжо справа ўмоўнай эліты рабіць усё неабходнае, каб такія «няпісаныя аўтарытэты» ў нацыі з’яўляліся і кіравалі плынямі гэтай ракі, перакананая Вольга Гардзейчык-Мазярска.


Пра тое, якое значэнне для нас, як для нацыі, маюць мова і традыцыі, чаму так важна захаваць сваю ідэнтычнасць і навошта нацыі патрэбныя «галасы» і «аўтарытэты», мы і разважаем у праграме «Ідэя Х» з Вольгай Гардзейчык-Мазярскай.

Крыніца: Еўрарадыё