Творчая рэзідэнцыя ў Празе


У межах праграмы ЮНЭСКА «Гарады літаратуры» Прага запрашае падаваць заяўкі на двухмесяцовую творчую рэзідэнцыю. Чэская сталіца забяспечвае пісьменнікам і перакладчыкам магчымасць пражывання і працы ў цэнтры горада.

Заяўкі прымаюцца на восем двухмесяцовых праграм 2026 году, якія пройдуць у наступных месяцах:

Студзень—люты
Сакавік—красавік
Травень—чэрвень
Ліпень—жнівень
Верасень—кастрычнік
Лістапад—снежань

Выдаткі на дарогу і пражыванне пакрывае Горад літаратуры Прага, таксама творцы атрымаюць штомесяцовую стыпендыю 15 000 CZK (каля 600 EUR).

Заяўкі прымаюцца да 18 жніўня 2025 году да 23:59 сярэднееўрапескага часу. Вынікі будуць абвешчаныя 31 кастрычніка 2025 году

Для падачы неабходна:

запоўніць адмысловую форму анлайн

апцыянальна: прадставіць фрагмент апублікаванага тэкску (па чэску ці ангельску) або дэманстацыйны фрагмент тэксту, перакладзенага з чэскай ці на чэскую мову; макс. 2 старонкі
Усю больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па гэтай спасылцы.

З дадатковымі пытаннямі можна пісаць на адрас prague@cityofliterature. cz.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў