Яшчэ тры аповесці Быкава перавыдалі пад адной вокладкай


Выдавецтва «Папуры» падрыхтавала і выдала чарговы том з творамі Васіля Быкава. Гэтым разам у кнігу ўвайшлі аповесці «Трэцяя ракета», «Праклятая вышыня» і «Дажыць да світання».

Гэтыя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага — такія падзеі дзе-нідзе адбываліся штодня і звесткі пра іх нават не траплялі ў вайсковыя зводкі. Але кожны з герояў узрастае да асабістага подзвігу, які і стане маленькай часцінкай перамогі. 


Раней пад адной вокладкай выходзілі аповесці Васіля Быкава «Круглянскі мост», «Абеліск» і «Воўчая зграя», што апавядаюць пра жыццё людзей пад акупацыяй.


фота t. me/papury_bel

Шукайце на wildberries і oz. by, а таксама ў кнігарні «Параграф 45» па адрасе вул. Леаніда Бяды, 45 (Менск).
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў