16 чэрвеня 2025 — адзінаццатыя, заключныя заняткі чацвёртага сезона «МОВА НАНОВА» ў Беластоку!


Гэты сезон мы завершым разам з Беларускай Інтэрнэт-бібліятэкай Kamunikat і яе заснавальнікам, выдаўцом Яраславам Іванюком. Сёлета бібліятэцы спаўняецца 25 гадоў. За гэты час у яе архівах сабрана амаль 60 000 розных беларускіх публікацый: кніг, аўдыёкніг, газет, часопісаў.

Адкуль пачалася ідэя інтэрнэт-бібліятэкі, як складаўся яе лёс, што наперадзе? Пра ўсё гэта мы распытаем нашага госця. А з нагоды завяршэння сезона (ужо чацвёртага ў Беластоку, цяжка паверыць!) — традыцыйны фуршэт! 

Калі: панядзелак, 16 чэрвеня 2025, 19.00
Дзе: Беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Sw. Rocha 5/32

Уваход вольны, данаты вітаюцца!

Нагадаем, што «Мова Нанова» — гэта бясплатныя курсы беларускай мовы для ўсіх, хто хоча лепей ведаць родную мову, гісторыю і культуру. Гэта жывыя, эмацыйныя заняткі і сустрэчы з цікавымі беларусамі ў Беластоку.
Крыніца: «МОВА НАНОВА» ў Беластоку