«Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» Ганны Кандрацюк


У Беластоку ў кавярні Zmiana Klimatu прайшла творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай і журналісткай з Падляшша Ганнай Кандрацюк-Свярубскай, ды презентацыя яе чарговай кнігі «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». 

Кніга аб’ядноўвае пад вокладкай журналісцкія аповеды пра сем знакавых для аўтаркі асобаў.


— Гэта людзі, якія паўплывалі на нашу свядомасць. Таксама гэта людзі, пра якіх мы вучым у школе. Тут паказаны іх жыццёвы партрэт, паказана асяроддзе.

— Як заўсёды, кожная кніга Ганны Кандрацюк вельмі цікавая, якая змушае думаць пра наш лёс. Кожная з іх іншая. Тут якраз паказаныя нашы лёсы беларусаў не толькі з Беласточчыны, але і з Беларусі, як яны пераплятаюцца.


У кнізе Ганны Кандрацюк-Свярубскай «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» вы пабачыце журналісцкія партрэты Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч ды Юры Гуменюка.

Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя