Гурт Sož выпусціў новы сінгл


Гурт Sož выпусціў сінгл C’est la Vilnia (Сэлявільня) — кароткі нарыс па гісторыі Беларусі апошніх пяці год. 

Канцэртны баевік з двума вакаламі і структурай «цішэй-грамчэй» у запісе нечакана загучаў як псалмы на darkwave тусоўцы. Біпалярная эстэтыка — выразнае размежаванне жывых выступаў і запісаў — застанецца прынцыповай і ў далейшай творчасці гурта. Як і папярэдні сінгл — «Эрас і танатас» — песня мае шчыльны і змрочны саунд, намякае на тое, якім па гуку можа быць альбом, над якім працуюць музыкі. Так гучаў бы танцпляц у зруйнаваным храме. Беларуская готыка.

Музыкі гурта адзначаюць, што апроч эміграцыі фізічнай, унутры іх адбываецца нешта падобнае: "Падзеленыя нібы напалову, мы пакідаем частку сябе дома, пакуль другая нашая частка ад’язджае ва ўмоўную Сэлявільню — горад, адкуль не даходзяць лісты..." І музыка гурта Sož  —  гэта нон-фікшн, фіксацыя жыцця».


Слухаць сінгл на Spotify, YouTube music, ITunes, Bandcamp

Жывая прэзентацыя пройдзе ў Варшаве 16 траўня. Падрабязней  ТУТ.

Крыніца: Kamunikat.org