Зміцер Дзядзенка: «Мой новы раман удалося выдаць толькі ў замежжы»


Выдавецтва Фонд Kamunikat. org працягвае пашыраць кола сваіх аўтараў. Пабачыла свет кніга Зміцера Дзядзенкі «Гульні Цырцэі». Гэта гістарычны крымінал, які апавядае пра падзеі 1920 года ў Беларусі і перадусім на Аршаншчыне.


— Адзінае, што было абсалютна рэальнае, на чым грунтавалася гэтая кніга, — гэта дзіцячая імперыя, якая там апісваецца, з усімі ейнымі, скажам так, фішкамі, і ўласныя грошы, і ўласная дзяржава, уласнае войска, пошта і г. д. А ўсё астатняе — гэта не столькі можа быць уласна аршанскі матэрыял, сколькі апісанне той эпохі стагадовай даўніны.

У рамане «Гульні Цырцэі» няма высакародных герояў у белых плашчах. Затое ёсць таемныя бардэлі, сялянскія паўстанні і чэкісты, якія не маюць літасці ні да каго. А яшчэ ёсць дзіцячая імперыя, якая жыве сваім жыццём узбоч дарослага свету.

Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя