«Райцэнтр» Тані Скарынкінай цяпер можна паслухаць


Аматары творчасці пісьменніцы атрымалі шыкоўны падарунак — магчымасць слухаць эсэ з кнігі «Райцэнтр» бясплатна на пляцоўцы audiobooks. by. 

Тэксты зборніка — спроба ўратаваць аўтэнтычныя гісторыі Смаргоні ад паглынання іх яе вялікасцю Гісторыяй. 
 
Праект audiobooks. by заўважае: «Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае...»

Чытаюць Таня Скарынкіна і Галя Костка.


Кніга атрымала 2-е месца Прэміі Гедройця 2021.

Друкаваная версія выйшла ў жаночай выдавецкай ініцыятыве «Пфляўмбаўм».
Крыніца: Kamunikat.org