Хайку Уладзіміра Сцяпана выйшлі асобнай кнігай у Францыі


У французскім выдавецтве Érès выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана. Пераклад на французскую мову — Яны Гульцяевай і Даніэлы Фожрас (Danièle Faugeras).

Ва ўкладзеную аўтарам кнігу ўвайшло 80 хайку, якія падаюцца паралельна на дзвюх мовах: па-беларуску ў арыгінале і ў перакладзе на французскую.


фота з інстаграму перакладчыцы Яны Гульцяевай


Кнігу можна замовіць праз сайт выдавецтва Editions-eres. com.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў