На Беластоцкім кніжным кірмашы прэзентавалі кнігу Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў»


Завяршыў працу трэці і апошні дзень Беластоцкага кніжнага кірмашу. Традыцыйна на ім прэзентаваліся беларускія кнігі і адбываліся сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. 

У апошні дзень прайшла прэзентацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў» з удзелам аўтара прадмовы да кнігі Уладзімірам Арловым і ўнука Ларысы Антонаўны — Міхася Геніюша:

— Яе імя робіцца ўсё ярчэй і ярчэй. Таму што тое, што яна напісала, гэта цэлы час праўда. Гэта па-над часовае. Я нарадзіўся ў Зэльве. І Ларыса мяне выхоўвала. І потым, калі я меў 4 гады, я пераехаў у Польшчу. І ад таго часу я жыву тут. Падчас вучобы ў пачатковай школе, у ліцэі і калі я быў студэнтам, то штодругі год я ездзіў у Зэльву да бабулі.


Кнігу ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі без гнёздаў» на беларускай і польскай мовах супольна выдалі Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat. org.

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя