Фонд "Камунікат" агучыў раман Валера Гапеева "Пазл", які быў выдадзены "Галіяфамі" яшчэ ў 2018 годзе. Дзякуючы голасу Зміцера Бартосіка і музычнай апрацоўцы Алеся Ясінскага аматары творчасці пісьменніка могуць паслухаць твор па дарозе на працу або падчас вясновага шпацыру.
Здаецца,
Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста з ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга.
Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны 2010-х. У выніку маем абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік - гэта ня толькі сюжэт. Гэта найперш стыль. Гапееў застаецца Гапеевым!
Валер Гапееў. Пазл. Частка 1. Чытае Зміцер БартосікВалер Гапееў. Пазл. Частка 2. Чытае Зміцер БартосікКрыніца: Kamunikat.org