Сустрэчай у Кёльне, дзе суарганізатарам побач з беларускай суполкай RAZAM быў Форум Льва Копылева, скончылася нямецкая частка гістарычна-літаратурнага тура Фонду Kamunikat.org і Уладзіміра Арлова.
"На сустрэчы з беларусамі Кёльна я адчуваў удзячнасць не толькі да яе арганізатараў, - гаворыць беларускі пісьменнік, - але і першаму пасля Другой сусветнай вайны федэральнаму канцлеру Нямеччыны Конраду Адэнаўэру".
Менавіта Фонд Адэнаўэра некалькі гадоў таму прафінансаваў выданне нямецкага перакладу кнігі “Краіна Беларусь”, якая ў свой час шырока прэзентавалася ў Менску.
"Прыдалася яна і ў Кёльне, - дадаў Уладзімір Арлоў, - беларуская суполка “Разам” на аснове гэтай кнігі і яе ілюстрацый зрабіла для нямецкіх сяброў грунтоўны экскурс у нашу гісторыю, што было высока ацэнена прысутнымі на сустрэчы карэннымі кёльнцамі".
У
Фонда Kamunikat.org і
Уладзіміра Арлова запланаваныя яшчэ дзве сустрэчы -
1 красавіка з беларусамі Познані і
2 красавіка з беларускай дыяспарай у Варшаве.
Крыніца: Kamunikat.org