Падацца на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”


Арганізатары конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” абвясцілі прыём заявак на трэці сезон.

Асноўныя патрабаванні да рукапісаў, які падаюцца на конкурс:

працы мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);

не выдаваліся раней ні на якой мове;

пасуюць пад адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Абмежаванняў паводле ўзросту, месца пражывання аўтараў і іншых няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу можна даведацца ў рэгламенце.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму.

Дэдлайн — 15 красавіка 2025 году.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” — праект фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Конкурс праходзіць ужо трэці раз. Дзякуючы яму былі выдадзеныя (у папяровым, электронным ці аўдыяфармаце) такія кнігі, як “Забойства на вуліцы Макаёнка” Клёка Штучнага, “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага, “Матулін дзень” Надзеі Ясмінскай, “Вольнеры. Бясконцы дзень” Валера Гапеева, “Джа. Легенда аб забраным сэрцы” Эліяша Барта, “Слюнькоў. Палітычная біяграфія” Дзяніса Марціновіча і іншыя кнігі.

Калі ў вас узніклі пытанні альбо не атрымліваецца запоўніць форму, арганізатары прапаноўваюць звяртацца на пошту конкусу shuflyadych@gmail.com.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў