Прэмія імя Алеся Адамовіча 2025 пачынае збор заявак!


Шукаем творы, што змяняюць свет! Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Калі вы ведаеце творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію, – гэтая ўзнагарода чакае іх!

Хто можа ўдзельнічаць?
Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Мы прымаем:

Кнігі
Артыкулы ў медыя
Падкасты
Кіна- і відэапраекты
Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі. 

Як намінаваць твор?
Права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.

Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.

Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 года (23:59 беларускага часу)

Чаму гэта важна?
Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча – пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.
Крыніца: Беларускі ПЭН