Гурт Relikt прэзентуе ў Беластоку свой новы сінгл Scizoryk


Музыка Relikt дае шанец знайсці шлях да сябе і сваіх каранёў, адчуць сілу часу, прыроды і свету. Гурт з трох айцішнікаў і электрыка ўзнік у Светлагорску, паспеў змяніць беларускую рок-сцэну, а цяпер працягвае творчасць у Еўропе.

Музыка для тых, хто верыць у цуды і адкрыты ўсяму новаму. Незвычайныя рытмы, моцны вакал і гітарныя эфекты. 

Арганізатары абяцаюць, што на канцэрце Relikt вас чакае шчырасць, настальгія і рэфлексія, але таксама будзе месца для весялосці і танцаў.

Дата: 22 сакавіка

Час: Дзверы – 19:00 | Пачатак – 19:30

Месца: Białystok Music Club, вул. Legionowa 14/16 (уваход праз Pub Beer4You)



Крыніца: Камунікат