«Перамагло пакаленьне старых». Сустэча зь Сьвятланай Алексіевічу Вільні


28 лютага у Беларускім Замку ў Вільні прайшла сустрэча з Нобэлеўскай ляурэаткай, пісьменьніцай Святланай Алексіевіч.

Свабода вяла жывую трансьляцыю з сустрэчы. 

«Нас чакаюць вялікія выпрабаваньні», сказала нобэлеўская ляўрэтка. Пісьменьніца аналізавала падзеі 2020 году, сказаўшы, што цяпер «перамагло пакаленьне старых».


На сустрэчы прысутнічалі літоўскі пісьменьнік Томас Венцлава, былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, кіраўніца шэлтару «Замак» Натальля Калегава. Алексіевіч адказвала на пытаньні беларусаў.


Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч прыехала ў Вільню для ўдзелу ў кніжным кірмашы, на якім яна правядзе дыскусію на тэму «Ці можа мастацтва быць дыпляматычным мостам».


Напярэдадні Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з міністарам культуры Літвы Шарунасам Біруцісам. Як адзначаецца на сайце Міністэрства культуры Літвы, 25 лютага на сустрэчы зь беларускай пісьменьніцай абмеркавалі, як культура можа быць сродкам прасоўваньня дэмакратыі і свабоды, умацаваньня свабоды слова і дэмакратычных каштоўнасьцяў.
Крыніца: Радыё Свабода