Крысціна Дробыш: На “Кніжным возе” цяпер ёсць і музыка


Музыка для малечы, для дзяцей, для падлеткаў. Такія раздзелы цяпер даступныя на анлайн платформе беларускіх аўдыёкніг “Кніжны воз”.

“Літаральна кожны месяц дадаюцца новыя творы”, — пра навінкі распавяла акторка Крысціна Дробыш:

– Выйшла некалькі кніг, якія калісьці даўно выдаваліся і не асобнай кіжкай, гэта быў зборнік, аўтар Алена Масла. І вось мы выдалі асобнай кнігай «Як гара чалавека ратавала». Гэта цёплая гісторыя пра тое, як гара скранулася з месца. Таксама дадалося трохі музыкі ад Андруся Такінданга і Валерыі. І «Снежная каралева» дадалася, найноўшы пераклад.

Беларускія кнігі даступныя праз аплікаюцыю, якую можна спампаваць з гугл плэй ці слухаць наўпрост праз сайт.

Цалкам матэрыял - у далучаным гукавым файле!

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя