Новы раман
Андрэя Федарэнкі „
Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў яго папярэдняй кнізе „
Жэтон на метро”.
Падзеі ў рамане, як піша сам аўтар, пачынаюцца „
даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося”, калі „
на базе айчыннай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла”. Яго героі - малады рэжысёр і пажылы сцэнарыст.
І хаця створаны як філіял ці даччынае адгалінаванне
FilmBell - гэта не Галівуд, але сюжэт „Сцэнарыста” закручаны па-майстэрску, а тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова - драма з непрадказальным фіналам.
Кнігу ўжо можна замовіць на сайце
Kamunikat.shop,
а першая сустрэча з чытачамі адбудзецца
15 лютага ў Вільні падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю „
Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, дзе Камунікат будзе анансаваць свае новыя выданні.
Вокладку зрабіў выдатны беларускі мастак Артур Вакараў.
Камунікат здаўна супрацоунічае з беларускімі пісьменнікамі. Многія з іх маюць свае
персанальныя старонкі ў сервісе. Ужо шмат год творы сучаснай беларускай літаратуры публікуюцца ў рэсурсах Камуніката ня толькі ў форме PDF-файлаў, але і ў фарматах, зручных для карыстальнікаў электронных кніг.
З нядаўняга часу на
YouTube-канале Камуніката ўсё больш сучаснай беларускай літаратуры ў аўдыёфармаце. Найбольшай папуларнасцю карыстаецца аўдыёкніга
Андрэя Федарэнкі „
Жэтон на метро” ў агучцы
Змітра Бартосіка.
Там знойдзеце таксама іншыя раманы і аповесці Андрэя Федарэнкі.
Выданне рамана „
Сцэнарыст” - гэта працяг супрацоўніцтва Камуніката з гэтым выдатным сучасным беларускім празаікам.
Крыніца: Kamunikat.org