У спіс 30 стыпендыятаў прэзідэнта горада Беластока (Польшча) у галіне мастацкай творчасці трапілі беларусы — прадстаўнікі беларускай меншасці Падляшша і дыяспары, пра гэта расказалі на старонцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
Такім чынам, на ўзбагачэнне літаратурнай і інтэлектуальнай прасторы ў 2025 годзе будуць працаваць:
аўтарка кніг
“Бежанства 1915 года: забытыя ўцекачы” і
“Каменні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша” Анэта Прымака-Онішк,
пісьменніца, журналістка і перакладчыца
Міра Лукша,
“Я вельмі рады, што за апошнія паўтара дзясятка гадоў мы падтрымалі агулам больш за чатырыста творцаў. Дзякуючы гэтаму многія займелі магчымасць рэалізаваць свае мастацкія задумы і столькі каштоўных ідэй ужо рэалізавана! Я хачу шчыра павіншаваць цяперашніх стыпендыятаў”, –
сказаў прэзідэнт Беластока падчас адмысловай сустрэчы з творцамі
Тадэвуш Трускаляскі.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў