Пісьменніку Уладзіславу Ахроменку магло б споўніцца 60 гадоў


Нашаму калегу, журналісту, пісьменніку, драматургу Уладзіславу Ахроменку сёння магло споўніцца 60 гадоў. На вялікі жаль, яго жыццё трагічна абарвалася ў 2018-м годзе. 

Уладзіслаў быў даўнім сябрам беларусаў Падляшша, сябраваў з беластоцкай паэткай Мірай Лукшай, нейкі час нават працаваў у тыднёвіку «Ніва», а ў мінулым дзесяцігоддзі быў уласным карэспандэнтам Радыё Рацыя на Украіне і рабіў матэрыялы з адкрытых архіваў украінскага КДБ. У сталым узросце ён пасяліўся ў Чарнігаве, зрабіўшы Украіну сваёй другой радзімай, якую бараніў на Майдане і ў АТО. Перадусім ён быў пісьменнікам і з захапленнем назіраў як імкліва развіваецца ўкраінская літаратура ў дэмакратычнай краіне.

У ноч на аўторак 30 кастрычніка 2018 года ў Беластоку ва Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт, пасля якога ён упаў у кому. Памёр 9 лістапада 2018 года. Развітанне адбылося ў Чырвоным касцёле Менска. Пахаваны на Заходніх могілках беларускай сталіцы.

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя