Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыёкніг на iPhone


У 2025 годзе Kamunikat працягвае радаваць аматараў беларускай літаратуры харошымі навінамі! Пры дапамозе добрых людзей у нас з'явілася аплікацыя для праслухоўвання аўдыёкніг праз iPhone!!! І яна без абмежаванняў працуе ў тым ліку ў Беларусі.

Праграму можна загрузіць з AppStore і атрымліваць задавальненне ад сучаснай беларускай літаратуры ў аўдыёфармаце ў любы вольны час. На дадзены момант маем 55 твораў - 400 гадзін запісу! Спадзяемся, што хутка з'явіцца аналагічная аплікацыя для Android.

Нашы кнігі можна таксама слухаць на сайце або Youtube-канале.  

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org – гэта найбуйнейшая беларуская on-line бібліятэка ў свеце. У нашых рэсурсах сабрана амаль 60 000 розных беларускіх публікацый (кнігі, аўдыёкнігі, газеты, часопісы, відэа і іншае). Кіруемся прынцыпам: сабраць у адным месцы тое, што выдадзена па-беларуску альбо пра Беларусь на іншых мовах. Будзем рады сустрэцца з вамі на адной хвалі - хвалі любові да Беларушчыны!
Крыніца: Камунікат