«Букініст №3» — новая кнігарня ў цэнтры Менску


У Менску па адрасе Румянцава, 14/4Н (уваход з боку двара) распачала працу новая букіністычная кніжная крама “Кнігарня пісьменных. Букініст №3”. Гэта працяг праекту “Букініст №2”, які адкрыўся некалькі гадоў таму на пр. Незалежнасці, 43. 

У новай утульнай кнігарні сярод іншага плануюць час ад часу ладзіць паказы кіно. 


Каб сачыць за навінамі крамы, можа падпісацца на інстаграм “Кнігарні пісьменных”.


фота instagram.com
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў