Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве


Чацвёрты дзень у самым цэнтры Варшавы — Каралеўскім замку — праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія кнігі і сувеніры таксама можна ўбачыць у гэтай інтэлектуальнай аўдыторыі на беларускім стэндзе №75. 

Тут прадстаўлена прадукцыя розных выдавецтваў, таксама можна сустрэцца з аўтарамі, якія праводзяць прэзентацыі сваіх твораў, гаворыць журналіст, аўтар дзіцячай кнігі «Прыгоды дзяці Віці на Валадарцы» Алег Груздзіловіч:

— І ўсе зайздросцяць проста той колькасці гістарычнай літаратуры, якая выдаецца ў Польшчы. Якая падрабязна і грунтоўна вывучае сваё мінулае, яго пераасэнсоўвае, дае людзям. І вельмі шмат людзей гэтым цікавіцца. Падыходзілі сюды да Каралеўскага замка і пабачылі, як ідуць людзі торбамі і заплечнікамі. Людзі сапраўды цікавяцца.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя