Сёлетнія лаўрэаты Прэміі Гедройца


Прэмію Ежы Гедройца прызналі ўжо 13-ты раз. Лепшай беларускай кнігай мінулага году журы XIII Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца вырашыла прызнаць успаміны Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». 

Другое месца атрымаў твор Ганны Янкуты «Час пустазелля», а трэцяе — «Забіць упалмінзага» Змітра БартосікаНа думку сябры журы прафесара Сяргея Кавалёва ўсе гэтыя тры ўзнагароджаныя кнігі адлюстроўваюць важны этап беларускай гісторыі і беларускага часу.

Прэмію Ежы Гедройца прызналі ўжо 13-ты раз. 4-ты раз уручалася яна паза межамі Беларусі. Варта дадаць што год таму лепшай беларускай кнігай была прызнана кніга Ганны Кандрацюк з Беластока «У прысценку старога лесу».

Слухайце размову ў далучаным гукавым файле!

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё