У апошнія дні лістапада пройдуць фінальныя паказы Другога фестывалю беларускага тэатра ў Варшаве


28 лістапада пройдзе правакатыўная пастаноўка INEXKULT па п’есе Гельмута Кайзара «Канец паўкабана» (рэжысёры: Юра Дзівакоў, Паўліна Пракапюк).

29 лістапада – натхняльны пластычны спектакль ад INEXKULT «Гукаючы Сонца».

30 лістапада – найноўшая прэм’ера гэтай восені: пастаноўка паводле твора Уладзіміра Арлова «Ордэн белай мышы» (рэжысёр Уладзімір Ушакоў).

Уваход на ўсе спектаклі INEX FEST II вольны! Зарэзерваваць квіткі можна па спасылцы.

ав
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё