“Каб беларускіх аўтараў чыталі, ім трэба працаваць з больш шырокімі тэмамі”


Калі беларускія аўтары хочуць, каб іх чыталі, ім трэба працаваць з больш шырокімі тэмамі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік і заснавальнік беларускага выдавецтва Skaryna Press, якое цяпер дзейнічае ў Лондане, Ігар Іваноў.

– Я думаю, што адзін са шляхоў, гэта пісаць на ўніверсальныя тэмы, якія вельмі асабістыя таксама тэмы, якія зразумелыя ў розных культурах. І вось у 2022 годзе Нобелеўскай лаўрэаткай стала Ані Эрно, францужанка. І вось яна вельмі добры прыклад, як можна пісаць па-французску з нейкага французскага пункту гледжання, але пісаць вельмі асабіста і ўніверсальна. Таму яна піша пра жаноцкасць, пра досвед дзяўчыны, жанчыны, бабулі, маці.

Выдавецтва Skaryna Press таксама прыняло ўдзел у фэсце Pradmova. Адна з іх сустрэч адбылася з сацыялінгвістам, палітолагам і перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкім і была прысвечаная фемінізацыі беларускай мовы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя