Фрагмент кнігі “Па што ідзеш, воўча?” апублікаваны ў літоўскім часопісе


У адзінаццатым нумары літоўскага літаратурнага часопіса “Metai” выйшаў фрагмент аповесці Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” (Ko ieškai, vilke?) у перакладзе на літоўскую мову Юргіты Яспаніце (Jurgita Jasponytė).

На сайце часопіса можна азнаёміцца з поўным зместам гэтага і папярэдніх нумароў.


фота facebook.com

Аповесць “Па што ідзеш, воўча?” ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі еўрапейскіх моў. Сярод іншага ёсць нямецкае выданне ў перакладзе Ціны Вюншман, чэшскае выданне ў перакладзе Макса Шчура, таксама Малгажата Бухалік працуе над перакладам кнігі на польскую мову. Летам выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што аповесць Евы Вежнавец перакладзена на нарвежскую мову Марынай Хобель для выдавецтва Existenz.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў